Турнір, прысвечаны загінуўшым воінам-афганцам П.Гардзейчыку і П.Анодзіну
На той дарозе жорсткай, незваротнай
Сваіх надзейных трацілі сяброў.
Гісторыкам судзіць: чыя віна.
Тады ж рашалі мужнасць, а не фразы.
Быў фронт, варожы стан, была вайна
І быў загад - вайсковы абавязак.
Такі вось лёс ім выпаў маладым,
Бацькі іх ганарыліся б сынамі.
Салдацкай дружбе вернасць праз гады, -
На ўсё жыццё апаленая памяць.
Ф. БАНДАРОВІЧ
Ужо некалькі гадоў запар на базе ДУА “Святавольская базавая школа” праводзіца турнір па валейболу,прысвечаны нашым землякам воінам – афганцам П.Гардзейчыку і П.Анодзіну.Удзельнічалі ў турніры пяць каманд: ААТ”Святая Воля”, Святавольскага сельскага Савета, вайсковай часці № 7404, “Гардэмарыны”, Рэчкаўскага сельскага Савета. Арганізатарамі спаборніцтва з’яўляліся старшыня Святавольскага сельвыканкама А.П.Шчурко, метадыст па фізічнай культуры В.У.Палуяновіч ААТ “Святая Воля”, раённая спартыўна-аздараўленчая дзяржаўная установа “Вымпел”.
На ўрачыстае адкрыцце валейбольнага турніра былі запрошаны старшыня ААТ”Святая Воля” У.Р.Любушак, старшыня Святавольскага сельвыканкама А.П.Шчурко, родныя загінуўшых у Афганістане, былыя воіны-афганцы Ф.Ф.Трусевіч, Н.М.Корзан.
З прывітальнымі словамі да спартсменаў і балельшчыкаў звярнуўся старшыня Святавольскага сельвыканкама А.П.Шчурко, дырэктар школы Г.Р.Басалай, метадыст па фізічнай культуры В.У.Палуяновіч.Удзельнікаў турніра шчыра віталі работнікі Святавольскага Дома культуры.
Гучыць гімн, падняты сцяг, зроблена жараб’ёўка. Гульня пачалася. Падчас правядзення турніра працавала школьная ярмарка-выстава.Усе прысутныя маглі падсілкавацца салодкай выпечкай, гарачай гарбатай, кофем, прыгатаванымі бацькамі і настаўнікамі школы.
Пераможцамі турніру сталі каманды: ААТ “Святая Воля”- 1-е месца, каманда Святавольскага сельскага савета - 2-е месца, 3-е месца - каманда вайсковай часці № 7404. Каманды - прызёры былі ўзнагароджаны граматамі, памятнымі медалямі, а таксама салодкімі падарункамі.Арганізатары і суддзі вызначылі лепшых ігракоў.Ад імя усіх балельшчыкаў, прысутных на турніры, хочацца сказаць вялікі дзякуй за памяць аб мінулых старонках нашай гісторыі.




