Полезная информация

  • Slide6
  • Slaider7
  • Slade1
  • Slaide3
  • Slaide4
  • Slaide5
  • Slaide2

“ЛЮБОЎ ДА РАДЗІМЫ…”

          ФОТОГАЛЕРЕЯ

 

 

31 студзеня прайшоў раённы этап фестывалю-конкурсу песні ДТСААФ «Любоў да Айчыны захоўваючы…». Упершыню фестываль быў арганізаваны на базе УА "Дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці".

На суд журы было прадстаўлена 25 творчых нумароў як ад устаноў адукацыі раёна, так і ад грамадскіх аб’яднанняў. У конкурсе змагаліся як вучні, так і настаўнікі. Акрамя жадання і таленту, галоўная умова для ўдзелу – быць членам ДТСААФ.

Конкурс праходзіў у чатырох намінацыях: песні ваеннай і героіка-патрыятычнай тэматыкі “Гэтых дзён не змоўкне слава”, песні грамадзянскай тэматыкі “Слаўся, зямлі нашай светлае імя!”, песні лірычнай тэматыкі “Песня застаецца з чалавекам”. Удзельнікі фестывалю ва ўзросце да 12 гадоў выступалі у намінацыі “Звонкая вясёлка”.

Лепшых спевакоў абіралі  Аляксандр Арцюх, старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, Міхаіл Дымовіч, дырэктар УА "Дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, Ірына Дука, дырэктар ДУК “Івацэвіцкая клубная сетка”, Галіна Яфрэмава, метадыст ДУК “Івацэвіцкая клубная сетка”, рэжысёр масавых святаў і абрадаў, Святлана Свігло, інспектар па кадрах Івацэвіцкай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Права адкрыцця фестывалю-конкурсу па праву было даручана гаспадару установы – Міхаілу Дымовічу. Ён падзякаваў, што менавіта яму выпаў гонар слухаць таленты раёна на сваёй сцэне. І гэта быў сапраўды конкурс талентаў! Навучэнцы УА "Дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" уразілі слухачоў, і ўвогуле журы, сваімі песнямі і сцэнічным майстэрствам.

Прыемнай навіной адзначылася выступленне удзельнікаў Беларускага таварыства  інвалідаў па зроку  Івацэвіцкая раённая ГА (ГА БЕЛТІЗ). А самы маленькі удзельнік конкурсу Савелій Кірылюк (6 год, ГУА “Аброўская СШ) пакарыў не толькі сваім талентам, але і ўменнем па-даросламу трымацца на сцэне!

         Канцэрт доўжыўся амаль з дзве гадзіны. Перш чым назваць імёны пераможцаў, старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Арцюх падзякаваў установам адукацыі за актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Выказаў пажаданне навучэнцам з гонарам адслужыць у найбліжэйшай будучыні у шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і стаць надзейнай апорай і абаронай сваім будучым сем'ям.

         Перможцамі фестывалю-конкурсу сталі: у намінацыі “Гэтых дзён не змоўкне слава” – Надзея Грамічук (навучэнка УА "Дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці); у намінацыі “Слаўся, зямлі нашай светлае імя!”- Кірыл Мікалаенка (выкладчык англійскай мовы ДУА “Воленская СШ”); у намінацыі  “Песня застаецца з чалавекам” – Анна Рапінчук (навучэнка ДУА “СШ №4 г.Івацэвічы”); у намінацыі “Звонкая вясёлка” – Валерыя Пытляк (навучэнка ДУА “СШ №1 г.Івацэвічы”).

         Гэты фестываль асаблівы тым, што праходзіў напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму тэматыка твораў была адпаведнай.

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі граматы ад Івацэвіцкай РАС ДТСААФ, а прызёры былі адзначаны дыпломамі і спецыяльнымі каштоўнымі падарункамі і салодкімі прызамі.

         На абласным этапе фестывалю наш раён будзе прадстаўляць вучаніца ДУА “Любішчыцкай СШ” Аліна Мацко. Яна стала бясспрэчнай пераможцай раённага фестывалю-конкурсу песні ДТСААФ «Любоў да Айчыны захоўваючы..». Адметна тое, што пару гадоў таму сцэну абласнога фестывалю пакарала таксама былая навучэнка ДУА “Любішчыцкай СШ” Анастасія Сушко, якая стала дыпламантам рэспубліканскага этапу фестывалю. Спадзяёмся, што і ў гэты раз наша песня таксама кране душу гледачоў і журы. Хочацца пажадаць усім удзельнікам фестывалю яркіх творчых перамог, адкрыццяў, поспехаў і натхнення!

 

Среда, 13 Февраль 2019 13:53
Оцените материал
(1 Голосовать)

Оставить комментарий

Группы обучения

Новости

  • Avtoshkola_DOSAAF_Ivacevichi
  • Sekcii_i_kruzhki_DOSAAF_Ivacevichi